Šuma (shuma) — 04. na mory vutka kupalasia (на моры вутка купалася)


Веснавая песьня. Запісаная ў 2006 ў вёсцы Баранава Старадожскага раёну Мінскай вобл. ад Марыі Усік 31 г.н. Запісала І. Мазюк.

На моры вутка купалася.
Купалася, на беражочку сушылася.
Сушылася, я ж малада я журылася.
Журылася, я ж малада я ні ўгадала.
Ніўгадала, калі ж я зіму прагуляла.
Прагуляла, дай весначку ж я ўжэ даждала.
Жы даждала, мяне мамачка не пускала.
Не ўпускала да ў камораццы замыкала.
Замыкала, а ў камороццы акенечко.
Акенечко мне ж маладзенькой відненечко.
Відненечко, што па вуліцы танок ходзіць,
Танок ходзіць, а мой міленькі пірод водзіць.
Пірод водзіць, правою ручкай танок ведзе.
Танок ведзе, а ў левай ручке вянок нясе







Краткое описание

Это весенняя песня, записанная в 2006 году в деревне Баранава Старадожского района Минской области Беларуси от Марии Уссик 31 года. Песня описывает сказ, в котором девочка мечтает о весне и купается в реке. Она сушится на солнце, но мама не пускает её в комнату, запирает её в комнате и запрещает танцевать. Девочка танцует, используя свою правую руку, но левая рука не имеет венка. В целом, песня описывает мечты девочки о весне и её желание танцевать и наслаждаться жизнью.



Текст добавил: Андрей Курышев